Вітаем у модулі E «Эпоха штучнага інтэлекту ў рэдакцыі», пятай часткі лічбавай азбукі ад WAN-IFRA. Гэты модуль стаў магчымым дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага саюза ў межах праграмы «EU4Independent Media».
Паколькі інструменты штучнага інтэлекту і іх выкарыстанне расшыряюцца, то сродкі масавай інфармацыі павінны быць гатовымі рэагаваць на шматлікія этычныя і практычныя нюансы, якія ўзнікаюць у эпоху штучнага інтэлекту, у прыватнасці генератыўнага штучнага інтэлекту. Як можна выкарыстоўваць інструменты штучнага інтэлекту для павышэння прадукцыйнасці і эфектыўнасці ў рэдакцыі? Як можна выкарыстоўваць інструменты ШІ, каб прыцягнуць новую аўдыторыю? Якія этычныя праблемы ўзнікаюць пра карыстанні інструментамі штучнага інтэлекту? І якія правілы павінны ўвесці рэдакцыі, каб рэгуляваць карыстанне штучнага інтэлекту? Гэты модуль з 5 частак спалучае ў сябе самастойнае навучанне з жывым інструктажам і групавымі вэб-семінарамі і ўяўляе сабой кароткі практычны і актуальны курса павышэння навыкаў для кіраўнікоў рэдакцый і журналістаў.
Падрабязней пра лічбавую азбуку
Лічбавая азбука ад праекту «Жанчыны ў навінах WAN-IFRA» — гэта анлайнавы практычны навучальны курс, прысвечаны таму, як ўвесці лічбавую стратэгію. Ён складаецца з пяці модуляў (A, B, C, D і E) і мае агулам каля 40 урокаў. Модуль A ахоплівае асновы лічбавага развіцця, модуль B — лічбавую стратэгію, модуль C — кіраванне зменамі, модуль D – стратэгію кантэнту, а модуль E прысвечаны эры штучнага інтэлекту. Модулі A-D былі распрацаваны пры падтрымцы Шведскага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве (Sida) у рамках праграмы «Жанчыны ў навінах». Модуль E стаў магчымым дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках праграмы «EU4Independent Media».
Лічбавая журналістыка з’яўляецца часткай нашай рэальнасці, і для таго, каб выжыць у доўгатэрміновай перспектыве, усе супрацоўнікі медыясферы павінны разумець лічбавую стратэгію і быць гатовымі да адпаведных зменаў у сваіх арганізацыях. З-за пандэміі, кліматычныга крызісу і імклівага развіцця штучнага інтэлекту ўвядзенне лічбавай стратэгіі ў рэдакцыяй робіцца ўсё больш і больш актуальным.
Праект «Жанчыны ў навінах» стварыў гэты курс, каб дапамагчы медыя арганізацыям запоўніць існуючы ў іх камандах прабел у ведах аб глабальным уплыве лічбавых тэхналогій на традыцыйную журналістыку і, што вельмі важна, даць веды аб тым, якія практычныя, канкрэтныя крокі неабходна зрабіць для лічбавай трансфармацыі рэдакцый.
Курс уяўляе сабой, з большага, самастойнае навучанне і ўключае ў сябе групавыя дыскусіі і сустрэчы. Звярніце ўвагу на змест кожнага ўрока, каб у вас было разуменне таго, пра што мы будзем размаўляць.